Абаяльны таўстунчык Казімір падзеліцца шчасцем

Адкуль у двары шматкватэрнага дома ўзяўся дагледжаны, кастрыраваны, зусім хатні кот — невядома. Спачатку Казімір наогул не разумеў, як паводзіць сябе на вуліцы. На шчасце, жыхарам спадабаўся лагодны кот-бегемот, яго падкормлівалі і пускалі ў сутарэнне пагрэцца — так і перажыў першую зіму.

Казіміру пашанцавала — яго заўважылі валанцёры і забралі ў прытулак, цяпер ён разам з іншымі катамі чакае новых гаспадароў.


У прытулку Казімір — усеагульны любімчык. Немагчыма ўстаяць перад абаяннем гэтага цельпука.
Казімір — мішка Гамі ў каціным абліччы: вялікія памеры і салідны выгляд дзіўным чынам спалучаюцца з замілавальна-дзіцячым выразам у вачах і вельмі добрым, ласкавым характарам.


Казімір таварыскі і прыязны, ладзіць з усімі — і з людзьмі, і з катамі, і з сабакамі. Вельмі любіць каб гладзілі і ляжаць на ручках.


Тэмперамент флегматычны, спакойны, большую частку часу Казімір ляжыць на канапе ці глядзіць у акенца, спаць любіць пад коўдрачкай!
Узрост — 2 гады, спакладаны, прывучаны да латка.

Хто хоча пазнаёміцца ​​з абаяльным брунетам, тэлефануйце: +375 (44) 573-02-77 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: