Аліса ды Меліса — два цудоўныя сонейкі

Марозным студзеньскім днём валанцёрка вырашыла наведаць сваё лецішча. Не аднойчы ўжо яна вярталася адтуль з мяўкаючымі гасцямі. Так атрымалася і на гэты раз. Дзве галодныя коткі з абмарожанымі вушамі, збітай у велічэзныя каўтуны некалі прыгожай поўсцю літаральна малілі аб паратунку.
Аліса

Аліса

Мала хто можа ўявіць сабе іх стан два месяцы таму — цяпер гэта шыкоўныя красуні з багатым футрам, якое патрабуе адмысловага догляду.

Меліса

Меліса

Дзве сястрычкі, Аліса ды Меліса, шукаюць дом.

Ім прыкладна па 3 гады. Стэрылізаваныя, прышчэпленыя і апрацаваныя. У ежы дзяўчынкі непераборлівыя.
Яны абедзве пакуль асцярожныя да чужых і не вельмі адрозніваюцца па характары.

Аліса больш спакойная, любіць ляжаць на каленях, каб яе вычосвалі.

Аліса

Аліса

Меліса больш хітрая, любіць ляжаць на руках, схаваўшы галаву, і рабіць лапкамі «масаж».

Меліса

Меліса

Абедзве не любяць сабак — вулічны досвед пакінуў свой след.

Калі вам прыйшлося даспадобы якое-небудзь з гэтых сонейкаў — тэлефануйце!

+375 (29) 603-78-18 Вольга.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: