Аліса зойме куток у вашым доме і сэрцы

Маму Алісы цяжарнай прывезлі і кінулі ля веладарожцы ў Мінску. Яна была ў аброжку. Верагодна, такім жорсткім чынам гаспадар вырашыў пазбавіцца ад сабаку і непажаданага патомства.


Сабака быў вельмі напалоханы, да людзей не падыходзіў. А ўжо быў час нараджаць. Дзеткі з'явіліся на свет пад нейкай плітой, прама каля дарогі. Выжыла толькі Аліса, усе астатнія шчанюкі загінулі.


Маму і малую забралі на платную ператрымку ў надзеі знайсці ім годных гаспадароў.
Аліса ўжо падрасла і гатовая з'ехаць у новы дом.


Дзяўчынцы 2,5 мес. Яна актыўная і вясёлая, у туалет стараецца хадзіць на пялёнку ў вызначаным месцы.
Аліса вельмі арыентавана на чалавека, але празмерна надакучваць не будзе. Вырасце сабакам сярэдняга памеру, да 20 кг.


Як і ўсе малыя патрабуе клопату і каб ёй займаліся, развівалі.
Аліса вельмі спадзяецца, што яе заўважыць добры чалавек і падорыць ёй сваю ўвагу і куток у доме.

+375 (29) 634-42-24 Ірына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: