Котачка жаласна мяўкала, нібы просячы аб паратунку. На вуліцы было даволі холадна, ішоў рэдкі для гэтай зімы снег. Пошукі гаспадароў сярод мясцовых жыхароў плёну не далі. Верагодна, котку проста вывезлі ў вёску ды падкінулі.
Пры аглядзе ўбачылі на шыі велізарнейшы каўтун (жанчына нават не змагла яго адрэзаць, давялося звяртацца да больш дасведчанага ў гэтых пытаннях чалавека).
Знаходку адвезлі ў прытулак. І трэба было бачыць, з якім задавальненнем котачка згарнулася на сваёй ляжанцы ў клетцы, як удзячна замуркатала!
Красуню назвалі Антэліяй. Яе стэрылізавалі, котачка ўжо цалкам гатовая да пераезду ў новы дом. Па характары вельмі спакойная і ласкавая. Увесь час есць і спіць, але не супраць пагуляцца з махалкай.
Спакойна ставіцца да іншых катоў, чалавека ж проста любіць. Такая вельмі хатняя канапавая кошка. І неверагодна прыгожая!
Антэлія зусім маладзенькая, ёй не больш за год.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 679-70-37 Наталля.