Асаблівая котачка Люся таксама мае права на дом і любоў

Люся — асаблівая котачка. Яна нарадзілася без язычка, таму ёй патрэбны дадатковы догляд. За свае кароценькае жыццё (ёй каля года) і на вуліцы жыла, і ў сталіцы пабывала. Толькі свайго чалавека пакуль не знайшла...

Ёй вельмі не шанцуе, хоць яна вельмі мілая і разумная котка.

Прыгледзьцеся, ну прыгажуня ж! Да таго ж стэрылізавана, не пераборлівая ў ежы і латок на выдатна.


А яшчэ Люся вельмі хоча дадому. Пажадана, каб у ім не было больш жывёл. Яна вельмі актыўная, нападае, хоць і гулліва, на іншых котак.


Тэлефануйце, калі ёсць пытанні. Не здаёмся і верым, што недзе існуюць людзі, якія прымуць і палюбяць Люсю!


+375 (29) 687-63-72 Таццяна (Пінск).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: