Асаблівыя коцікі Марта, Маркіз і Тарысік вераць у шчаслівы фінал

Пагроза смерці навісла над пяцю дарослымі хатнімі катамі, калі іх любая гаспадыня адышла ў лепшы свет. Сваякі катэгарычна адмовіліся ад такой «спадчыны» і не збіраліся захоўваць жыццё хвастатым. Але ж двое шчасліўчыкаў хутка знайшлі новы дом. А для траіх коцікаў цуду пакуль няма. Дапаможам?

Марта — сарамлівая і дарослая, ёй сем гадоў) Адсутнасць вочка яе зусім не псуе, а вось сціплы характар, наадварот, упрыгожвае.


Маркіз — сталы кот трынаццаці гадоў. Парода персідская, характар ​​хатні. Яму зараз вельмі цяжка, бо на старасці гадоў ён страціў усё — і дом, і гаспадыню, і любоў.


Тарысік — самы малады і самы няшчасны. Яму ўсяго тры гады, але ён не бачыць. Тарысік добра арыентуецца ў кватэры і выдатна вырашае розныя бытавыя пытанні. Але ж вы ўяўляеце, як гэта — быць сляпым, бездапаможным і застацца без дома?..


Марта, Маркіз ды Тарысік вельмі чакаюць. І мы верым, што з вашай дапамогай у гэтай гісторыі будзе не два, а ўсе пяць шчаслівых коцікаў! Тэлефануйце: +376 (29) 611-29-41 Святлана.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: