Багіра атрымала другі шанец знайсці свой дом. Дапаможам?

Лютаўскім вечарам Багіра сядзела ля аднаго са шматпавярховікаў у мінскім мікрараёне Сухарава і ціха замярзала. Яна ўжо не магла нават дайсці да ратавальнай шчыліны ў падвал. Багіру зусім замяло снегам, калі котку ўбачыла валанцёрка і забрала дадому на ператрымку.
Валанцёрка з Багірай былі старымі знаёмымі. Два гады таму Багіру стэрылізавалі, але не здолелі знайсці ператрымку ці дом — і яе зноў адпусцілі на вуліцу. Потым яны некалькі разоў сустракаліся, калі валанцёрка пакідала дваровым катам ежу.


Багіра была ў зусім дрэнным стане: інфекцыя вока і шмат іншых праблем. Падчас агляду высветлілася, што ў коткі была зламана лапка і яна няправільна зраслася. Але цяпер ёй гэта не вельмі перашкаджае і звонку амаль незаўважна.


Котка зведала шмат пакут і гатовая ў другі раз паспрабаваць знайсці сям'ю.

Багіры каля 5 гадоў, стэрылізаваная, рыхтуецца да прышчэпак. Латок і кіпцяточка — на «выдатна».
Пакуль ёсць пэўныя праблемы з пашчай, таму лепей карміць мяккай ежай, кшталту прэсерваў ды паштэтаў, але з «вулічнага жыцця» ў Багіры захавалася любоў да курыных шый.

Дзяўчына з характарам, але кантактная. Не любіць іншых жывел у доме.


Шукаецца той, хто сумее канчаткова растапіць зімовы лёд у Багірыным сэрцы. Яна будзе самай лепшай коткай, але трэба троху пастарацца.

+375 (44) 750-29-07 Анжаліка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: