Банкір, які сам выбраў свой лёс

Бываюць каты мілыя, прыгожыя, але звычайныя. А гэты не такі, асаблівы. Відаць, каціная «чуйка» падказала яму аднойчы, калі і што трэба рабіць, каб пачаць новае жыццё. Але ўсё па чарзе.


Гэта гісторыя пачалася, калі валанцёрка з двума сваімі катамі наведвала ветклініку. Калі ўсе справы там былі завершаны, накіраваліся да аўтамабіля. А калі машыну адчынілі, пабачылі, як на вялікай хуткасці да іх нясецца кот. Пакуль пераноску з «сваімі» катамі ўладкоўвалі ў салоне, кот ужо быў побач і адчайна патрабаваў, каб яго таксама забралі. Залез на рукі, пачаў муркаць...

Падышла жанчына і распавяла, што кот гэты з'явіўся тут каля года таму, яна яго корміць, але кот асабліва ні да каго не ідзе. А тут дзіва такое. Зразумела, што кот уехаў трэцім хвастатым пасажырам у машыне.


А чаму Банкір? Дык усё проста: калі абмяркоўвалі мянушку, прыгадалі, што кот да машыны бег ад банку, які стаіць побач з клінікай. Таму і Банкір!


Банкіру каля 6 гадоў, і гэта зусім не ўзрост для ката, як многія думаюць. Ён вельмі прыгожы, любіць пагаварыць, пасядзець на ручках, бадацца і, вядома ж, паесці. Банкір упэўнена карыстаецца латком, спакладаны.

Калі вы зразумелі, што Банкір гэта менавіта ваш кот — тэлефануйце: +375 (29) 502-03-72 Юля, +375 (29) 679-70-37 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: