Барадаты шчасліўчык Лакі

Лакі знайшлі грыбнікі ў лесе: шчанё трапіла ў пастку, пастаўленую паляўнічымі. Вядома, што малое нарадзілася пад адной з вёсак, бедавала і галадавала. Пасля вызвалення з пасткі доўгі час у лякарні, клопат і любоў паставілі яго на лапы. І цяпер наш шчасліўчык шукае свой дом.

Лакі — барадаты хлапчук 6 месяцаў, метыс фокстэр'ера. Жыццярадасны і шчадралюбны.
На шпацырах дэманструе ўсе прыкметы лепшага паляўнічага сабакі. Гуляе выключна «носам», усё яму цікава і пазнавальна!


Прывучаны да трохразовага выгулу!


Лакі сябруе з катамі ўсіх узростаў. Нягледзячы на свае паляўнічыя задаткі, ён іх нават любіць.
Вырасце сабачкам сярэдняга памеру — да 40 см.


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
 
 +375 (29) 343-45-46 Наталля


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: