Барон чакае свой уласны цуд. Магчыма, гэта вы

Гэты аўчарысты сабака толькі на першы погляд такі грозны. У дзяцінстве яго спрабавалі пасадзіць на ланцуг у адной вёсцы. Але хутка зразумелі, што ахоўнік з яго ніякі: Барон радасна вітаў кожнага, хто ўваходзіў у двор, не падзяляючы сваіх і чужых. Уласна кажучы, праз гэтую «прафнепрыдатнасць» ён і апынуўся на вуліцы...


Далейшая гісторыя банальная: на вуліцы Барон трапіў у адлоў. А адтуль яго выратавалі валанцёры.

Барону два гады, у карку каля 50 см. Гэта малады, здаровы сабака, апрацаваны ад паразітаў. Ён добры, ласкавы і гуллівы — Барон з радасцю прыме вашыя правілы гульні і жыцця.


Але галоўная яго характарыстыка, напэўна, гэта вернасць. Тая самая, высакародная, сабачая. Барон заўсёды будзе разам з сваім гаспадаром, падзеліць з ім радасці і журботы.

І ён верыць, што яго чалавек — самы лепшы ў свеце — абавязкова знойдзецца.

+375 (29) 627-62-69 Ірына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: