Бім — варты другога шанцу на шчасце

Бім быў лепшым сябрам спадара сталага веку. У яго была любоў і цёплы куток. Штодня яны гулялі разам, ім было добра ўдваіх, яны цудоўна разумелі адзін аднаго, і здавалася, так будзе заўсёды. Але аднойчы спадара не стала. І высветлілася, што Бім больш нікому не патрэбны. Ён застаўся жыць за дваіх, адзін...


Бім — неверагодны сабака, ён проста зараджае добрым настроем. Вясёлы, камунікатыўны, арыентаваны на чалавека. Пасля знаёмства яго немагчыма забыць.


Яму будзе добра і ў сям'і з дзецьмі, але не малодшага школьнага ўзросту. Прыязны да іншых сабак і, хутчэй за ўсё, да катоў.


Біму каля 5 гадоў, рыхтуецца да кастрацыі. Пражыванне разам з чалавекам – у доме ці кватэры.

Тэлефануйце: +375 (33) 651-45-32 Ганна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: