Выратуйце Боба. Ён вясёлы, разумны і сапраўдны міратворац. (Боб знайшоў свайго гаспадара!)

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутвалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду, але яны не губляюць надзею знайсці новы дом і свайго самага лепшага і самага любімага гаспадара. Штодня мы будзем прадстаўляць вам адну пяшчотную пыску са спадзевам, што сярод вас знойдуцца тыя, хто абавязкова не пройдзе міма. А пачынаем мы з Боба.

Боб перажыў здраду людзей, хваробу, ён ведае, што такое холад і голад. Таму ён шануе любую ўвагу і нават проста маўклівае знаходжанне поруч з чалавекам. Ну, а калі з ім пайсці на шпацыр, ды яшчэ пачухаць ды пагуляцца, Боб будзе заўсёды ля вашых ног, самым адданым і надзейным сябрам!

А пакуль ён з надзеяй углядаецца ў вочы любага госця: ці гатоў нехта прыняць яго ў сваё сэрца і больш не здрадзіць?

Вясёлы і разумны, сапраўдны міратворац сярод усіх задзіракаў, выхавальнік хвосцікаў са складаным характарам, адданы сябар і кампаньён.

Узрост — каля года. Станісты і рэспектабельны.Кастрыраваны. Прышчэплены і абсалютна здаровы. Есць натуралку і сухач, прывучаны да ланцужка.


Тэлефануйце і хутчэй прыязджайце знаёміцца з гэтым красуном!

Тэлефоны для сувязі:
+375-29-694-14-93 Ірына
+375-29-326-76-27 Настасся

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: