Болту будзе цудоўным кампаньёнам для шпацыраў пасля маршаў!

Яго знайшлі ўначы з 6 на 7 жніўня. Ён шоў з апошніх сілаў. Куды — ніхто не ведае. Рэдкія машыны праляталі па трасе міма, але адна, у якой ехала валанцёрка, спынілася.

Ён важыў 650 грамаў, калі яго прывезлі у клініку. Дактары змагаліся за яго жыцце. Некалькі разоў яму пералівалі кроў. Ён перамог усё і цяпер шукае свайго чалавека.
Болту, можна проста Болцік. Шчыры, барадаты, ласкавы.

Ён пойдзе за вамі на край свету. Ён будзе заўседы побач. Яму вельмі патрэбны Чалавек, да якога ён будзе бегчы па першаму ж воклічу.
Болту каля 6 месяцаў, есць сухі корм, але заўсёды будзе рады любым прысмакам. Прывучаны да выгулу (2-3 разы). Да катоў ставіцца не вельмі добра.
Болцік будзе вашым шыкоўным кампаньёнам на штоддзённых шпацырах пасля маршаў!
Ён вас чакае!

+375 29 321-33-42 Святлана

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: