Буся. Паляўнічым не тэлефанаваць!

Да валанцераў яе прывёз паляўнічы са словамі: «Ці вы яе забіраеце, ці я яе заб'ю». У кароткай размове высветлілася, што сабака не бярэ след і надта ўжо далікатны для палявання. Для яго гэта стала прысудам. Так Буся апынулася ў вялікай сабачай сям'і, якой апекуюцца валанцёры.

Буся адразу ўлілася ў калектыў. З-за вялізнага, у параўнанні з іншымі сабакамі, росту яе іншым разам клічуць Жырафам.


Буся лёгка дастае ўсё, што можна дастаць, і тое, да чаго не дацягваюцца іншыя сабакі. Ужо з'едзена не адна пара аброжкаў, пагрызена рулетка, і гэта не кажучы пра тое, што яна лёгка дастае мяса, якое валанцёры трымаюць на шафе, і дзеліцца ім з усімі сабакамі. Добрая наша Буся!


Бусе 3 гады, яна чыстакроўны рускі ганчак з усімі дакументамі, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў, мае пашпарт.


Ёй патрэбны доўгія шпацыры і далікатныя пачасушкі. Буся зусім ненадакучлівая, выдатна ладзіць з іншымі сабакамі, дзецьмі.



Будзе выдатным сябрам і кампаньёнам. Хочаце вялікай любові? Вазьміце Бусю!

+375 (29) 679-15-83 Наталля.

Паляўнічым не тэлефанаваць!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: