Буся — самы абаяльны і прывабны кот у свеце!

Бусю знайшлі валанцёры, калі яму было зусім дрэнна. Цягам некалькіх дзён у адным з мінскіх двароў было чутна як недзе крычыць кот. Валанцёры неаднойчы спрабавалі знайсці крыніцу крыку, але толькі праз 4 дні заўважылі як нешта чорна-белае мільганула ля сутарэнняў.

Калі малога адлавілі стала бачна, што ў яго вельмі моцна пашкоджана лапа. Менавіта таму коцік так крычаў. Кацяню зрабілі складаную аперацыю, цяпер у яго лапе стаіць спіца. Але гэта зусім не перашкаджае яму.


Хлопцу 7 месяцаў, спакладаны, апрацаваны ад блох і паразітаў, агледжаны ветэрынарам, есць сухі і мокры корм Royal canin. Латок — ніводнага промаху, хоць з заплюшчанымі вачыма!
Буся вельмі ласкавы падлетак, кот-муркот і вельмі ўдзячны.
Актыўны, любіць бегаць і гуляць, ходзіць хвосцікам за чалавекам, лашчыцца. Але ў той жа час можа быць і адзін. Добра ўжываецца з суродзічамі.


З-за няпростага мінулага малы ўсё яшчэ трохі палахлівы і праяўляе насцярожанасць да новых людзей. Але мы ўпэўненыя, што кропелька любові і клопату ўсё выправяць.


Буся шукае добрых цярплівых гаспадароў, гатовых узяць адказнасць за яго жыццё, якія ставяцца да жывёлы як да паўнавартаснага члена сям'і.

+375 (25) 716-72-95 Ганна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: