Ці пашанцуе Шані знайсці свой дом?

На пачатку года адна з валанцёрак ездзіла да сваякоў у вёску на Міншчыне. Увечары яна ўбачыла як з-пад зруйнаванай пакінутай хаты выслізнуў чорны цень.

Сваякі распавялі, што побач пасяліўся сабака, ні да каго не падыходзіць, але пакінутую ежу бярэ, калі адысці на вялікую адлегласць. Яшчэ яны сказалі, што нібыта яшчэ пару тыдняў таму сабака, магчыма, быў цяжарны.
На наступны дзень валанцёрка наведала пакінуты дом. Яе сустрэла ашчэраная сабачая пашча: маці бараніла сваіх дзяцей. Жанчына, вядома, хутка пайшла адтуль.


Праз пару тыдняў сваякі патэлефанавалі ей і распавялі, што сабака на шашы патрапіў пад фуру і загінуў. Засталося некалькі шчанюкоў, якіх яны пакуль забралі да сябе, але пакінуць не могуць.
Так асірацелыя шчанюкі трапілі на ператрымку ў Мінск.


Адна з іх — Шані. Малышка-вугольчык, маленькі скарб цяпер у пошуках сям'і.
Вельмі спакойны і далікатны цуд, які як коцік любіць сядзець на ручках і лашчыцца ў вашых далонях.
Дзяўчынка сціплая і трохі баязлівая, але гэта хутка выправіць любоў і клопат.


Шані каля 2 месяцаў, апрацавана ад паразітаў, вырасце невялікага памеру.


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца.

+375 (25) 796-22-95
+375 (33) 639-24-41 Наталля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: