Цімоша шукае дом для шчаслівага кацінага жыцця (Знайшоў!)

Цімошу напаткаў лёс тысячы іншых жывёл, якім не пашчасціла нарадзіцца на вуліцы — ён трапіў у адлоў. А паколькі на Гурскага было перанасяленне, праз пару дзён яго чакала пакутніцкая смерць. Але яго выратавалі, зараз кот на ператрымцы.


Раскошны мармуровы кот Цімошка, выратаваны з адлову, шукае дом для шчаслівага кацінага жыцця.

Яму каля 1,5 гадоў. Агледжаны ветэрынарам, абсалютна здаровы, спакладаны, выдатна карыстаецца латком і кіпцяточкай.


Па характары неверагодна ласкавы, любіць, каб яго гладзілі, чухалі пузіка і за вушкам. Цімоша вельмі спакойны кот, абсалютна без шкодных звычак.


Давайце падорым яму шанец стаць любімым гадаванцам у сям'і. Ён вам будзе вельмі ўдзячны за гэта.

Тэлефануйце, пішыце, прыязджайце знаёміцца. Ён на самай справе класны! Тэл. + 375 (29) 196-57-23 (вайбер) Таццяна.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: