Ціна: калі высакароднасць не ў пародзе

Гэтага вельмі прыгожага сабаку прывёз ва «ўсыпалку» на Гурскага сам гаспадар. Маўляў, хацеў пародзістую аўчарку, а яму прадалі «вось гэта».

Худая малая не разумела, што адбываецца, прыціскалася да нагі «гаспадара», а ён яе груба адштурховаў. На пытанне, што і калі сабака еў — паціснуў плячыма: «Ай, я не памятаю... Учора ці пазаўчора штосьці».


Вось так Ціна апынулася спачатку на Гурскага, а праз пару дзён у валанцёраў на ператрымцы.


Зараз абаяльная Ціна (метыс нямецкай аўчаркі і лабрадора) шукае дом!


Нягледзячы ні на што яна застаецца вельмі чалавекаарыентаванай, але асцярожнічае з незнаёмымі.
Ёй 1,5 гады, прышчэпленая, стэрылізавана, апрацавана ад знешніх і ўнутраных паразітаў, у карку каля 60 см, у ежы не пераборлівая, ёсць ахоўныя якасці!

Калі вам трэба надзейны сябра і ахоўнік, тэлефануйце: +375 (29) 359-69-39 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: