Цудоўны Фінік можа стаць вашым!

У двары шматпавярховага дома ў адным з новых раёнаў Мінска з'явілася кацянё. Яно нерухома сядзела на паркоўцы, дзе ў любы момант яго магла раздушыць машына.

Калі да яго падышлі, коцік толькі ціха мяўкнуў, нібыта сказаў: «Ну і дзе вы былі столькі часу? Я ж тут чакаю-чакаю...» Яшчэ пару дзён малы хаваўся ў зацішных месцах кватэры. Але потым ён ажыў!


Цяпер гэтаму кацянятку высакароднай маркізнай афарбоўкі восем месяцаў.
Фінік хуткі і шустры, гуллівы і кемлівы, ласкавы і сяброўскі — у гэтым камячку пазітыву сабраны ўсе лепшыя якасці сямейства каціных!


Прывучаны да латка, апрацаваны ад паразітаў
Вось такі прыгажунчык у чорна-белым кажушку і з мушкецёрскай бародкай. 


Фінік выдатна разумее, які ён добры кот, дазваляе сябе любіць і песціць!


Гэты цуд можа быць вашым. Тэлефануйце альбо пішыце +375 (29) 611-29-41 Света (Viber, WhatsApp, Telegram).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: