Цукар — верны сябра, надзейны ахоўнік

Валанцёрка сустрэла яго тры гады таму — худога, забітага, бруднага. Але самае дрэннае было тое, што поўсць расла прама з вачэй... Ён спрабаваў уціснуцца ў асфальт, не ведаючы, чаго чакаць ад чалавека, але ў вачах была надзея на дапамогу.
 Шмат выпрабаванняў прайшлі валанцёрка і сабака. Не заўсёды было проста, зручна і лёгка, але ён быў варты таго. Ён цудоўны пёс, які зноў верыць людзям, які проста хоча быць патрэбным.


Сабака Цукар шукае сваю сям'ю!
Цукру прыкладна чатыры гады, прышчэплены, спакладаны, есць сухі корм, жыве ў вальеры, але вельмі любіць тусавацца з усімі ў двары і сядзець ў вобразе сфінкса на ганку.


Ён добры ахоўнік і верны сябра, цудоўна адрознівае сваіх і чужых, і за сваіх забрэша чужых да мокрых штаноў!


Яму вельмі патрэбны шанец, дом і чалавек, які больш ніколі не здрадзіць ...

+375 (44) 751-13-51 Варвара.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: