Чарлі — юны франт у пошуках сям'і

Чарлі — яшчэ адзін гадаванец вуліцы, які трапіў у сеці лаўцоў з Гурскага. Відавочна, раней ён жыў у сям'і, але пошукі былых гаспадароў у раёне, дзе яго злавілі, плёну не далі. Магчыма, яго проста выкінулі на вуліцу.

Чарлі зусім малады коцік, яму ўсяго каля года. Здаровы, спакладаны, прывучаны да латка і кіпцяточкі. Ласкавы і камунікабельны.


Прыгажун Чарлі ў строгім чорным фраку, белай манішцы і белых шкарпэтках гатовы да пераезду ў новы дом на ПМЖ.


Падарыце яму шанец на шчаслівае жыццё! Ён вам будзе ўдзячны. Тэлефануйце, пішыце, прыязджайце знаёміцца: + 375 (29) 196-57-23 (вайбер) Таццяна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: