Чатыры дзяўчынкі з прамзоны хочуць дадому!

Ізноў прадпрыемства, ізноў цяжарны сабака, ізноў некалькі шчанюкоў... Здаецца, гэта бясконцая гісторыя.

Але калі знаходзяцца людзі, якія з задавальненнем забіраюць дадому гэтыя малыя камячкі жыцця — адчуванне, што ўсё гэта — не дарма, дае моцны штуршок працягваць змагацца далей.


Зараз гэтым малым шчанюкам, якім «пашанцавала» нарадзіцца на адной з мінскіх прамзонаў, пагражае адлоў і смерць.

Вельмі перашкаджаюць яны мясцоваму кіраўніцтву, і тэрмінова трэба знайсці ім гаспадароў.


Шчанюкам каля двух месяцаў, чатыры дзяўчынкі. Ядуць самастойна. Здаровыя, гуллівыя, таварыскія.
Вырастуць сярэдняга памеру.


Некаторыя малыя ад нараджэння з кароткім хвосцікам.


Тэлефануйце, малыя вельмі хочуць дадому.

+375(29) 178-96-27 Юлія

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: