Чэрні — вялікі сабака з характарам коткі (Ужо дома!)

Упершыню гэтага сабаку жыхары адной з вёсак пад Смалявічамі заўважылі напрыканцы мінулага года. Ён то з'яўляўся, то ізноў прападаў, нібыта шукаў кагосьці. Але праз пэўны час сабака перастаў знікаць, часцей падыходзіў да людзей, браў ежу з рук і дазваляў сябе гладзіць.

Так пасля падарожжаў пад Смалявічамі метыс руска-еўрапейскай лайкі Чэрні здабыў часовы прытулак каля дома добрых людзей у будцы.


Сабака прыязны, кантактны, вельмі любіць, калі яго гладзяць. 


Чэрні добра гуляецца з дзецьмі нават малога ўзросту і паслухмяна ідзе ў іх на ланцугу. Ён не малы, здаровы і актыўны, апрацаваны ад паразітаў, прышчэплены.


У планах кастрацыя для таго, каб сабака не збягаў і не падвяргаў сябе небяспецы.


Есць прыстойны сухі корм, любіць кашу з мясам і кісламалочныя прадукты.


Да коткаў цікаўны, з сабакамі не вельмі ладзіць.


У кватэры Чэрні акуратны, прывучаны да двухразовага выгулу, ведае сваё месца.
Вельмі далікатны сябрук, калі гладзіш яго, то ён акурат як кошка пачынае выгінаць спіну, здаецца, яшчэ трохі і замуркоча!


Чакае ў госці новага гаспадара ці сям'ю! Тэлефануйце: +375 (29) 671-02-75 Вікторыя, +375 (29) 121-31-18 Любоў Іванаўна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: