Чый будзе Оскар? (Гаспадар знойдзены!)

Оскара разам з яшчэ некалькімі шчанюкамі знайшлі падчас прагулкі ў лесе побач з МКАД. Малым было літаральна пару тыдняў. Яны былі вельмі галодныя — маці не прыходзіла да іх ужо некалькі дзён. Можа, кінула дзяцей, а можа і сама трапіла ў бяду. Валанцёры забралі малых і выкармілі.

Шукае дом і сям'ю выдатны хлопчык Оскар Паглядзіце, які прыгажун!




Малечы каля чатырох з паловай месяцаў. Гэта актыўны, камунікатыўны, кемлівы хлопец. Сапраўдны артыст, з якім вам не давядзецца сумаваць.


Вырасце сярэдняга памеру.


Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.



*****

Пасля нашай публікацыі Оскара забралі. Але праз дзень... вярнулі. Высветлілася, што дзіцё гаспадароў пужаецца шчанюка. Таму Оскар зноў у пошуках дома.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: