Дапамажыце Ізюму завершыць падарожжа да свайго дому!

Увесну адна з валанцёрак адвазіла сабаку ў будучы дом. На зваротным шляху спыніліся перакусіць у прыдарожным кафэ. А калі вярнуліся да машыны, убачылі ля кола малога шчанюка. Ён быў вельмі худы і дрыжэў. Так пачалося падарожжа Ізюма да новага дома. 


Гэтае падарожжа яшчэ не скончана. Ізюм усё яшчэ чакае свайго чалавека.

Ізюму каля дзесяці месяцаў, ён ласкавы і мілы. Трохі пабойваецца незнаёмцаў. Гэта і зразумела — без гаспадара яму цяжка зразумець, каму можна давяраць, а да каго варта прыгледзецца бліжэй.


Шчанюк яшчэ фармуецца і выхоўваецца, таму характар у яго гнуткі. Якім выхаваеце — такім і будзе.


Спакладаны і прышчэплены, падыдзе для прыватнага дома.


Дапамажыце Ізюму завершыць яго шлях да дома, тэлефануйце: +375 29 3267627 Ірына, +375 29 6941493 Анастасія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: