Дарын — любоў і абдымашкі гарантуюцца!

У нейкім сэнсе гэтаму сабаку пашанцавала. Год таму, худы і знясілены, ён выйшаў з лесу на дарогу каля аднаго з дачных пасёлкаў і ўпаў — больш не было сілаў рухацца. У гэты час на лецішча ехаў мужчына. Убачыў сабаку, спыніўся, не змог кінуць гаротнага на дарозе, павёз у клініку. На лецішча ў той дзень ён так і не трапіў.


На жаль, той мужчына не змог пакінуць у сабе сабаку праз алергію ў сына. Так Дарын трапіў да валанцёраў.


Дарын — не проста сабака, гэта выпраменьвальнік пазітыўнай энергіі. Ён добры, вясёлы, з усімі ладзіць.


Нават самы кепскі настрой уздымаецца праз дзесяць хвілін стасункаў з Дарынам. Праз паўгадзіны хочацца ўсіх любіць і абдымаць. А праз гадзіну ўвесь свет вакол пачынае здавацца лепшым. І гэта не перабольшванне, так адбываецца на самай справе, можаце спраўдзіць асабіста.


Дарын — вельмі актыўны сабака. Ён сабака для людзей, якія любяць кампаніі, прагулкі, пікнікі, не сядзяць на месцы і ўвесь час знаходзяцца ў руху. Калі вы такія — Дарын ідэальна дапоўніць вашу сям'ю.


Дарын яшчэ вельмі малады, яму каля 3,5 гадоў. Сярэдняга памеру — 50 см у карку (гэта па калена). Здаровы. Спакладаны. Апрацаваны ад паразітаў.
Шукаем для яго адказных людзей, з ненадакучлівым адсочваннем лёсу. Тэлефануйце: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: