Даўганогая прыгажуня Тая шукае сваю сям'ю!

Калісьці гэтае сціплае шчанё было хатнім. Чаму былыя гаспадары прывязалі Таю да дзвярэй усыпалкі на Гурскага, мы не даведаемся. Яе ўбачылі зранку першыя супрацоўнікі. Тая ціхенька сядзела з вачыма, поўнымі болю і страху.


На Гурскага Тая правяла 2 месяцы, страшна схуднела і, напэўна, зусім страціла надзею на выратаванне. Але валанцёры знайшлі для яе ператрымку.


Тая — зусім маладая, ёй каля году. Высокая і станістая — 55 см у карку. Яна прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана. Мае пашпарт.


Яна сацыялізаваная, актыўная і вясёлая. Мае патрэбу ў чалавеку і цягнецца да людзей, ніколі не супраць вясёлай гульні або доўгай прыемнай прагулкі. А яшчэ яна добра ездзіць у машыне, добра ладзіць з іншымі жывёламі.


Часам Тая бывае па-дзіцячаму наіўная, але заўсёды жыццярадасная і лёгка вучыцца новаму!
 

Аддаецца ў дар па дамове дарослым і адказным людзям у якасці члена сям'і (з ненадакучлівым адсочваннем далейшага лёсу). Толькі на ўмовах пражывання ў кватэры ці ў доме!

Калі вам неабыякавы лёс Таі — тэлефануйце: +375 (29) 657-81-48 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: