Дэн, якому патрэбны Чалавек і Сябра

Пра катоў дзеда Савелія мы вам распавядалі. Але стары таксама вельмі любіў сабак. У дзеда заставаліся два сабакі, калі яго забіраў сын. І хоць сын паабяцаў узяць хоць аднаго, але нешта не склалася...

Знаёмцеся — Дэн!

Гэта дарослы, разумны сабака. Дэн чапляе адразу. Ёсць у ім нешта такое, нават чалавечае.
Дэн не малады, але ўнікальны.  Яго жыццё — цэлая гісторыя. Сумная, моцная і сапраўдная. Гісторыя пра любоў і вернасць.


Дэн — высокі, высакародны, сухарлявы, паджылы сабака, яму каля 10 гадоў.
Спакойны і адэкватны. Выдатна ставіцца да ўсіх: да дзяцей, да людзей, да катоў, да іншых сабак. Ён не ахоўнік, ён Сябра! Сапраўдны і адданы.


Ён вельмі паважае Мужчын і шануе мужчынскае сяброўства!


Ідэальны для пражывання ў кватэры і ў доме, але яму, як паветра, патрэбны Чалавек і Сябра.
Калі вы ведаеце такога чалавека, пакажыце яму Дэна. І яны абодва будуць шчаслівыя

+375 (29) 196-52-35 Ганна Круглова
+375 (29) 501-94-67 (вайбер)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутвалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду, але яны не губляюць надзею знайсці новы дом і свайго самага лепшага і самага любімага гаспадара.

Штодня мы будзем прадстаўляць вам адну пяшчотную пыску са спадзевам, што сярод вас знойдуцца тыя, хто абавязкова не пройдзе міма

Больш цікавага на «Новым Часе»: