Добрая сяброўка Дафіна

Дафіна ледзь не стала яшчэ адной ахвярай чалавечай жорсткасці. Невядомы кіроўца збіў яе і пакінуў паміраць у гурбе снега ўзімку.


Яе заўважылі выпадкова з-за вароны, якая спрабавала ўжо дзяўбці вока. Малая атрымала вельмі цяжкія пашкоджанні, але валанцёры з ветэрынарамі зрабілі сапраўдны цуд.


Сабаку некалькі разоў аперавалі, але ў выніку вылечылі і стэрылізавалі.

Дафіна — актыўная, вясёлая і гуллівая. Яна маладзенькая, узрост каля 2 гадоў, сярэдніх памераў — да калена.


Здаровая, прышчэпленая, чыпавана, ад усяго апрацавана і гатовая ехаць дадому!
Хочаце падарыць ёй сваю любоў? Тэлефануйце:

+ 375 (29) 610-39-03
+ 375 (29) 772-22-25 Марына.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: