Долі выцягнулі з таго свету. Дзеля любові і шчасця

Валанцёрка толькі адвезла ў новы дом чарговага сабаку і ехала ўжо дадому, калі ўбачыла ля дарогі нешта незвычайнае. Цяжка ўявіць, якімі жорсткімі могуць быць людзі! Неверагодна худы, збіты сабака дыхаў праз раз. У яго нават не было сіл скуголіць ад болю, але пачуўшы на сабе цёплую руку чалавека, удзячна яе лізнуў.


Далей былі месяцы візітаў у лякарні, ночы без сна. Усё, што звычайна бывае, калі цягнеш сабаку амаль з таго свету.


Долі больш не падае ад знясілення, не скуголіць і не сціскаецца, убачыўшы працягнутую руку.


Яна цудоўная, добрая і ўжо нават ад'елася. Цяпер ёй проста патрэбна сям'я, у якой яе будуць любіць.


Долі прыкладна пяць гадоў, стэрылізавана, ад паразітаў апрацавана, есць натуральны, але можа і сухі корм!
Больш за ўсё баіцца стрэлаў (петард, салютаў). Больш за ўсё любіць, калі ёй чухаюць бок.

Тэлефануйце / пішыце:

+375 (29) 166-00-56 Яна (г. Лельчыцы)


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: