Дунай са сметніцы

Кажуць, што двойчы снарад у адну варонку не трапляе. Але ў валанцёраў на гэты конт іншае меркаванне. Нядаўна мы распавялі пра Амура са сметніцы. А літаральна праз пару дзён на той жа сметніцы тая ж валанцёрка заўважыла яшчэ адно кацяня.


І зноў усе паўтарылася... Праз два начных "палявання" яшчэ адзін малы з лямантам ды драпаннем паехаў да новага жыцця.


Знаемцеся — Дунай. Яму прыкладна адзін год, прышчэплены, спакладаны, важыць каля 3 кг.
Латок — выдатна, кіпцяточка — выдатна, смачна паесці — выдатна ў квадраце.


Дунай добры кот — тыгыдык у меру, мяўканне ў меру, у нечым злачынна-жахлівым не заўважаны (ну, як мінімум не спаліўся).


Што любіць: спаць ноччу ў нагах або пад пахай, зручна вам ці не — тут ужо даруйце; гуляцца з вадой ва ўнітазе (не пытайцеся); сядзець на ракавіне і кантраляваць як вы чысціце зубы (таксама не пытайцеся).

Што не любіць: не любіць і нават баіцца прымусовых хапанняў і жмякання, таму малыя дзеці і пастановачныя фотасесіі дакладна не Дуніна тэма.

Калі ласка, пішыце, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца:

+375 (44) 751-13-51 Варвара.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: