Джасцін ведае ўсё пра самоту. Падарыце яму магчымасць адчуць сябе любімым і патрэбным!

Джасціна падабралі на вуліцы, калі ён, напэўна, ужо і не разлічваў на нешта добрае ў сваім жыцці. Худы, брудны, галодны кот з патухлымі вачыма няўцешна сядзеў ля шматпавярховіка і часам ціхенька мяўкаў. Гэтыя жалобныя гукі пачула маладая дзяўчына-валанцёр, і кола лёсу Джасціна закруцілася зусім у іншы бок.


Джасцін — малады, добры кот. Яго моцна пакалашмаціла жыццё на вуліцы, але гэта ўжо засталося ў мінулым.
Наш мужычок здаровы, спакладаны і поўны сіл. Гэта класічны кот у поўным сэнсе гэтага слова.


Ён прывучаны да латка, есць сухі корм, дома паводзіць сябе абсалютна ціха і не нахабна. Галоўнае для яго — знайсці зацішны і ўтульны куточак.


Джасціну вельмі патрэбны дом. Дайце яму шанец стаць хатнім і любімым!


+79817742251 Алена (толькі вайбер), +375 (29) 508-79-22 Юлія дасылайце смс — ператэлефаную).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: