Джэна: прыгажуня з лесу

Джэну і яе брата знайшлі ў лесе. Марылі вярнуцца з кошыкамі грыбоў, а атрымалася — з двума шчанюкамі.
Малыя былі вельмі худыя і брудныя. Як яны трапілі ў лес, не вядома. Можа і людзі выкінулі. На жаль, хлопчыка выратаваць не атрымалася. А вось яго сястрычка выцягнула шчаслівы білет.

Цяпер гэтая вясёлая малая здольная скарыць любое сэрца. Джэна вельмі цягнеца да людзей, ёй патрэбна шчырая любоў і клопат.

Джэне 3-4 месяцы, апрацаваная ад паразітаў, рыхтуецца да вакцынацыі.


Любіць гуляць у цацкі, каб пачухалі жывоцік, цалаванкі ды абдымашкі. Вырасце сярэдняга памеру.

Вас зачапіла гэтая прыгажуня? Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: