Дзіна і Дзіва — прыгажуні з суровым лёсам

Жыццё гэтых дзвюх дзяўчынак пачалося сумна. Яны захварэлі, калі былі зусім малымі. Гаспадары палічылі, што лячыць іх няма сэнсу ды адвезлі ва «ўсыпалку» на Гурскага.


Там і са здаровымі не вельмі добра абыходзяцца, а што ўжо казаць пра хворых шчанюкоў. Для іх лік пайшоў літаральна на хвіліны.
На шчасце, валанцёры паспелі адвезці гаротных у клініку, а потым — на ператрымку.


Зараз дзве зеленавокія малышкі шукаюць новыя сем'і. Шукаюць месца, той куток, у якім можна жыць і не баяцца, ратуючыся ад адлову, ад чалавечага зла, ад болю і страху.


Дзіне і Дзіве каля 4 месяцаў, яны апрацаваны ад паразітаў, прывучаны да пялёнак, ласкавыя і, зразумела, асцярожныя да чалавека.


Вырастуць сярэдняга памеру.

Тэлефануйце!

+375 (25) 796-22-95
+375 (33) 639-24-41 Наталля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: