Дзіна — невычэрпная крыніца пазітыву

Дзіну прывёў на смерць любімы гаспадар. Шчаня патаптала курэй на дачы. Зусім малады сабака ніяк не мог уцяміць, чаму на яго крычаць, чаму б'юць — гэта ж была вельмі вясёлая гульня... Гаспадар палічыў, што на выхаванне сабакі ў яго часу няма, прасцей усыпіць. Дзіну паспелі выратаваць валанцёры.


Дзіна — невычэрпная крыніца пазітыву. Гэта вясёлы і жыццярадасны сабака. Любіць людзей, добра ставіцца да дзяцей, сябруе з іншымі сабакамі. Дзіна вельмі хоча быць патрэбнай і любімай, таму з усіх сіл імкнецца спадабацца. Кожны, хто гатовы надаць ёй хоць трохі ўвагі, адчуе сябе самым важным чалавекам ва ўсім свеце. Ёй так трэба свой дом, свае людзі побач, якім яна будзе верная.


Актыўная. Мае патрэбу ў працяглых шпацырах, фізічных і разумовых нагрузках. Добра гуляе на ланцужку.
 

Не любіць заставацца адна. Можа што-небудзь ад перажыванняў зжаваць. Пры чалавеку вядзе сябе выдатна.



Дзіна вельмі паслухмяны, уважлівы і кемлівы сабака. Яна ўжо многае ўмее і ведае, але некаторыя сабакі сталеюць толькі да двух гадоў — гэта як раз той выпадак. Па сутнасці, яна яшчэ падлетак. Таму вы павінны быць гатовыя яшчэ колькі высілкаў укласці ў выхаванне Дзіны.



Дзіне 1,5 гады. Высокая і стройная. Каля 55 см у карку. Важыць 22 кг. Стэрылізавана. Прышчэпленая. Апрацавана ад паразітаў.


Шукаем ёй дом, дзе яна будзе сябрам сям'і, патрэбнай і любімай. У кватэру або прыватны дом. Можа быць другім сабакам у доме. Але варта ўлічваць, што пражыванне побач з курамі, іншай птушкай, трусамі пакуль выключана — ёсць паляўнічыя інстынкты.


 Калі вас зачапіла Дзіна, тэлефануйце: +375 (29) 860-32-07 Марыя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: