Джына і яе дзеткі шукаюць дом! (Дзеткі ўладкаваны)

Гэтыя шчанюкі нарадзіліся ў прамзоне ля Мінска. Спачатку іх было больш за дзесяць. Трое памерлі ад холаду, яшчэ двое — ад чалавечай абыякавасці і жорсткасці.

Аднойчы валанцёрка стала сведкай, як працаўнік прадпрыемства ўдарам нагі адкінуў аднаго з малых шчанюкоў. Потым пхнуў сабаку са словамі: «Калі ты ўжо здохнеш, зараза. Нараджаеш як аўтамат...» Вядома, што так пакінуць маці з шчанюкамі валанцёрка не здолела.

Цягам дня знайшла варыянт ператрымкі і ўжо ўвечары сабачая сям'я ехала на новае месца.


Зараз Джына і яе дзеці шукаюць новых гаспадароў, якія б клапаціліся і любілі іх.

Малым 2 месяцы, апрацаваны ад паразітаў, вырастуць сярэдняга памеру. Рыхтуюцца да прышчэпкі.


Маці Джына вельмі разумны і добры сабака!


Аддаюцца ў адказныя рукі ў кватэру або дом (з пражываннем у ім).

+375 (44) 555-64-40 Святлана
+375 (33) 658-60-59 Вольга


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: