Джына — народжаная на вуліцы, прызначана для дома

Гісторыю Джыны і яе дзетак мы ўжо распавядалі. Джына жыла на прамзоне, там жа нарадзіліся і дзеткі. Аднойчы валанцёрка стала сведкам як адзін з рабочых пхнуў сабаку ў жывот: «Калі ты ўжо здохнеш. Нараджаеш як аўтамат». Пасля гэтага маці з малымі забралі на ператрымку. Шчанюкам знайшлі  новыя сем'і, а Джына засталася... 


Джына — малады, разумнейшы, адэкватны сабака. Добрае сэрца, параненая душа.

Яна перажыла шматлікія выпрабаванні, але не губляе надзеі знайсці дом з надзейным чалавекам.
Прыгажуне Джыне 2-3 гады. Яна трохі асцярожная спачатку, але ўсё ж з даверам ставіцца да людзей.


Джына ласкавая. Хоць яна і нарадзілася на вуліцы, але стоадсоткава прызначана для дома і сям'і. 
Яна вельмі кантактная і пяшчотная.


Джына здаровая, стэрылізаваная, прышчэпленая, мае пашпарт. Джына любіць гуляць і выдатна ходзіць на павадку.
У ежы не пераборлівая.


Шукаем для Джыны прыватны дом або кватэру, але гаспадар павінен разумець, што Джына любіць свабоду і прасторы!

Аддаецца з ненадакучлівым адсочваннем далейшага лёсу.

+375 (33) 658-60-59 Вольга

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: