Экс-валацуга Мішка: балбатлівы пястун і прыгажун гатовы стаць адзіным і непаўторным

Можна толькі здагадвацца, як і адкуль такі шыкоўны кот з'явіўся халоднымі студзеньскімі днамі на барысаўскай вуліцы. Корніш-рэкс — а гэта менавіта ён! — вельмі незвычайная з'ява на вуліцы, тым больш на зімовай.

Калі атрымалася яго злавіць, кот ужо быў у жахлівым стане: увесь у ранах, скарынках і з вельмі запушчаным вушным кляшчом. Валанцёры неадкладна пачалі лячыць экзатычнага валацугу.

Цяпер Мішка ўжо здаровы, апрацаваны ад паразітаў, спакладаны, прышчэплены і нават пачаў аднаўляць страчаную поўсць. Да наступнай зімы ён будзе ўжо цалкам апрануты ў новы кажушок.

Мішку 1-1.5 года, і гэта кот не для кожнага. Ён вельмі не любіць іншых жывел — адразу пачынае бойку. Мішка павінен быць адзіным улюбёнцам!

Вельмі разумны, кантактны і балбатлівы! Ведае сваё імя і заўсёды на яго адгукаецца.

У Мішкі алергія на ўсё курынае, таму ён спажывае сухі рацыён ці прэсервы з рыбай, ялавічынай ці індычкай.
Латок — на выдатна, добра ладзіць з дзецьмі, яшчэ колькі часу будзе патрэбна нескладанае лячэнне: рэгулярна сачыць за вушамі, чысціць ад налёту і раз на 5-7 дзён капаць вушныя кроплі.
Мішка вельмі чакае свайго чалавека. Прыязджайце знаёміцца!
 
+375(25) 505-62-54
+375(29) 351-94-14 Наталля

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: