Эмацыйны прыгажунчык Конрад перамог хваробы, каб стаць надзейным сябрам

Мы ўжо пісалі пра гэтага сабаку, але ён па-ранейшаму шукае гаспадароў і дом. Калі Конрад трапіў да валанцёраў, па яго целаскладзе можна было вывучаць анатомію.
Ветэрынары, гледзячы на яго, толькі разводзілі рукамі. Не аднойчы даводзілася звяртацца па дапамогу супольнасці для збору грошай на лячэнне.

Але валанцёры перамаглі шматлікія захворванні Конрада, хаця на гэта спатрэбілася амаль тры гады.

Конраду прыкладна пяць гадоў. Ен лагодны, ад паразітаў апрацаваны. Есць сухі корм, прывучаны да выгулу і наогул ён — прыгажунчык!

Вельмі любіць гуляцца з чалавекам, але, падлашчваючыся, можа пачаць эмацыйна рычаць (ну вось такі гуллівы хлопец). Тут — толькі зразумець, дараваць і прапрацоўваць гэтыя нюансы!



Калі ласка, тэлефануйце / пішыце / прыязджайце знаёміцца:

+375 (25) 712-84-98 (вайбер)
+375 (29) 396-84-51 Вольга

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: