Эмі — разумніца, артыстка і проста прыгажуня

Эмі з'явілася ніадкуль ля адной з мінскіх крамаў. Сядзела сціпла, толькі ўсё намагалася злавіць позіркі людзей. Магчыма, шукала кагосьці? На сабаку ніхто не звяртаў увагі. Так прайшло некалькі дзён, як здарылася незвычайнае...

Калі з крамы выходзіў чарговы пакупнік, сабака раптам стаў на заднія лапы і стаў «прасіць». Відавочна, яму было цяжка, але ён працягваў свой «нумар». Усё гэта ўбачыла валанцёрка, якая па шчасліваму супадзенню акурат у гэты час вярталася ад аднаго са сваіх падапечных.

Вы ўжо зразумелі, што Эмі — незвычайная. Акрамя артыстызму, яна валодае яшчэ ці вялікім розумам ці адмысловай сабачай інтуіцыяй, якая падказала ёй выступіць у патрэбны момант. А яшчэ яна вельмі вясёлая і таварыская дзяўчынка, якая будзе сапраўдным сябрам і выдатным кампаньёнам!


Эмі сярэдняга памеру (55 см у карку), ёй 3 гады. Стэрылізавана, прышчэпленая, апрацавана ад знешніх і ўнутраных паразітаў.


У ежы не пераборлівая, выдатна падыдзе ў кватэру або дом. Вельмі чакае свайго чалавека!

Калі вам спадабалася Эмі, тэлефануйце яе куратару: + 375 (29) 359-69-39 Наталля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: