Фанні — мілая, смешная і вельмі ўдзячная

З Фані адна з валанцёрак пазнаёмілася чатыры гады таму. Калі вярталася працы заўважыла, як каля дома варухнулася невялічкая цень. Падышла. На яе ўтаропілася невялічкае кацяня, зусім не дзікае. Працягнула руку і малая ахвотна падышла і пачала чухацца. Яшчэ адна выкінутая душа...


Дома пачалі падбіраць знайдышу мянушку. Вельмі пасавала імя Нафаня — як у дамавічка з вядомага мульціка. Але паколькі гэта аказалася котка, скарацілі да Фанні.


Фанні сапраўды вельмі смешная, мілая па характары, пяшчотная і ўдзячная. Умее размаўляць:  яна не проста мяўчыць, а менавіта кажа «мырмырмыр» з рознымі інтанацыямі.


Любіць быць побач. Бегае хвосцікам за людзьмі па кватэры, а як тыя дзе прысядуць — тут жа кладзецца на ногі.


Сядзець больш любіць не на руках, а паблізу. Але калі нахлыне пяшчота,  залазіць на ручкі, згортваецца, носам закопваецца ў локаць і мурчыць.


З іншымі катамі ладзіць, стараецца сябраваць.

Фанні стэрылізавана. У коткі гастрыт, таму ёй неабходны якасны корм і перыядычнае назіранне ўрача.

Тэлефануйце: +375-29-5031626, +375-29-3100395 — Святлана.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутвалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду, але яны не губляюць надзею знайсці новы дом і свайго самага лепшага і самага любімага гаспадара.

Штодня мы будзем прадстаўляць вам адну пяшчотную пыску са спадзевам, што сярод вас знойдуцца тыя, хто абавязкова не пройдзе міма

Больш цікавага на «Новым Часе»: