Флегматычны прыгажун складзе кампанію самотнаму чалавеку. Сем'і прапаноўваць

Леа падабралі яшчэ кацянём — на адным з прадпрыемстваў Мінска. Здавалася, пашанцавала. Але гэта толькі пачатак гісторыі...

Кацяня вырасла і стала прасіцца «пагуляць». Гаспадары былі не супраць, і смела адпускалі ката на самавыгул. Спачатку на пару гадзін, потым на ўвесь дзень, а потым і на некалькі дзён... Аднойчы знаёмае акно так і не адкрылася, і кот застаўся беспрытульным. Размовы з гаспадарамі нічога не далі. «Хочаце, забірайце сабе. Тут ён надакучыў усім», — вось такі быў адказ.


Зараз Леа на ператрымцы, чакае сваіх сапраўдных сябраў-гаспадароў, якія не здрадзяць.


Прыгажуну Леа два гады. Гэта імпазантны кот, вельмі ласкавы і флегматычны. Не гойсае па хаце, не дзярэ фіранкі, не спявае серэнады па начах.


Ён проста муркае ціхенька на ручках і глядзіць у акенца як у тэлевізар. Не надакучлівы і абсалютна не капрызны, не хуліган.


Але са сваім унутраным «я» і пачуццём уласнай годнасці: калі Леа чагосьці не хоча, то настойваць бессэнсоўна, бо можна агрэбці ў адказ кацінай лапай (хоць і не моцна).


Ідэальны для самотнага чалавека. Спакладаны, прывучаны да латка. Не для вясковага жыцця!


Тэлефануйце: +375 (29) 648-68-16 Вольга.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: