Вольга Хіжынкова пакуль застаецца там, дзе ёсць. Мы ўсе ведаем, што гэта выдатны чалавек. Мы можам ёй дапамагчы тут і цяпер. Калі Вольга выйдзе — ёй будзе вельмі прыемна (акрамя самога факту вызвалення) даведацца, што адна з яе падапечных знайшла Дом.
Сябры, гэта не просты сабака. Яму патрэбны сапраўдны і дасведчаны Чалавек. Дзяўчынка ўжо зведала шмат пакут. З ёй трэба гуляць і займацца. Лёгка не будзе. Але яна таго вартая.
Фрося. Разумніца, ласкавая, ведае некаторыя каманды. Актыўная дзяўчынка, ёй каля 1-1,5 года.
Суседзі ператрымкі называюць яе Фрося Хіжынкова.
Чакае толькі лепшыя ручкі. Адбор будзе жэстачайшы! :)
+375296052161 Наталля.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду.
Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.
Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.