Фрося ўжо не блукае, але свайго дома ў яе па-ранейшаму няма. Знойдзем?

Фросю знайшлі ў мінскай Веснянцы. Наяўнасць аброжка і добразычлівасць да людзей сведчылі аб хатнім мінулым гэтага цудоўнага сабакі.


У групах пошуку згубленых жывёл яе ніхто не шукаў, аднак высветлілася, што падарожнічае цыганская душа далёка не першы дзень і ўжо паспела вывучыць паўгорада: Сухарава, Каменная Горка, Лебядзіны, Веснянка. З гэтага часу статус «хваста без пэўнага месца жыхарства» змяніўся на рэжым пошуку і чакання.


Увесь гэты час Фрося не бяздзейнічала: прайшла ўсе неабходныя працэдуры ад прышчэпак да стэрылізацыі і нават займела асабісты пашпарт з фатаграфіяй і месцам часовай (на жаль) прапіскі.
Так што цяпер яна ўжо сапраўды гатовая да доўгачаканай сустрэчы са сваім гаспадаром!


Узрост – прыкладна 1,5 года. У карку 45 см. Прышчэплена (Нобівак), стэрілізавана. Прывучана да двухразовага выгулу. Ёсць сухі і натуральны корм.

Тэлефануйце, магчыма, Фрося – менавіта той самы ваш сабака!
+375 (44) 726-97-44 Вольга


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: