Гарэза Браўні шукае добрых і адказных

Лістападаўскім дажджлівым вечарам адна з валанцёрак наведвала сваю падапечную. Калі сабралася дадому, на вуліцы каля аўтамабіля пачула ціхае «мяў». Шукаць крыніцу доўга не прыйшлося. З-пад суседняй машыны вылезла мокрае, бруднае, напалоханае кацяня. Так у хаце стала на адзін хвост болей.



Знаемцеся — Браўні. Дзяўчынцы каля 5 месяцаў, асвоіла латок, кіпцяточку і ва ўсю трушчыць сухі корм.


Актыўная і гуллівая. Свавольная, але калі пажамкаць пузіка — успамінае, што яна мілае і выхаванае кацяня, завальваецца на бачок, мурчыць і з усіх сіл імкнецца пра гэта не забыцца.


Тэлефануйце хутчэй, такое шчасце надоўга не затрымліваецца! Але не забывайце, што кацяня аддаецца толькі дарослым, адказным людзям, якая ўзважылі ўсе «за» і «супраць».

+375 (29) 152-22-54 Анастасія
+375 (29) 196-52-35 Ганна (калі не бяру — абавязкова ператэлефаную).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: