Гарэза Нюра дадасць пазітыву ў ваша жыццё!

Памятаеце гісторыю пра сабаку з дзясяткам шчанюкоў з прамзоны? Дзякуючы добрым людзям засталося толькі двое малых, якія шукаюць свой прытулак. Адна з іх — Нюра.
Нюра — самае спакойнае і паслухмянае дзіця, любіць цацкі, як і ўсе дзеткі, хутка знаходзіць сабе занятак.
Ёй 3 месяцы — самы час пачынаць новае жыццё гаспадарскага сабакі, прынесці ў сваю сям'ю ноткі пазітыву і радасную мітусню.

Нюрачка — здаровая малая, прышчэпленая і апрацаваная ад паразітаў, мае пашпарт.

Вырасце сабакам, вышэйшым за сярэдняга. Будучыя гаспадары павінны гэта разумець, бо малая ў 3 месяцы —ужо буйная дзяўчынка.

Прыязджайце знаёміцца, Нюрачку немагчыма не палюбіць!

Дапаможам са стэрылізацыяй малой па дасягненні ўзросту.

Тэлефануйце / пішыце, будзем рады вас пазнаёміць!

 +375 (33) 658-60-59 (тэл. / Вайбер) Вольга

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: