Харызматычны прыгажун Рыжык стане адзіным любімым

Брудны, у каўтунах, але ў ашыйніку рыжы кот з'явіўся ў адным з мінскіх двароў. Было бачна, што калісьці быў у яго свой дом і гаспадар, але нешта пайшло не так.

Ён хадзіў па двары, прасіўся да ўсіх на рукі, лез да мамачак з дзецьмі на пляцоўцы. Людзі глядзелі, падкормлівалі, кідалі фотаздымкі ў групу таварыства ў вайберы, але да сябе яго так ніхто і не ўзяў.
Праз тыдзень у адной з валанцёрак вызвалілася месца (кот паехаў у новы дом), і яна забрала беспрытульніка.


Рыжык — смешны пушысцік з пацешнай мордачкай і цікаўнымі вочкамі.


Камунікатыўны, рухомы і жыццярадасны, ён з задавальненнем дапаможа вам справіцца з хатнімі справамі або ўважліва прасочыць за іх выкананнем — ну, як жа без яго!

Любіць сядзець на руках, на спіне, на плячы... Ён дакладна не будзе хавацца ад вашых гасцей пад канапай, а зачаруе ўсіх і кожнага!


Шыкоўная пухнатая шубка патрабуе нескладанага, але рэгулярнага дагляду, аднак добразычліваму, кампанейскаму катку такая працэдура толькі ў радасць.


Усім выдатны прыгажун Рыжык, але ён, на жаль, зусім не трывае канкурэнцыі ў асобе іншых каціных, таму ўзяць гэтага маленькага бандыта ў кампанію да вашага коціка не атрымаецца — ён хоча быць адзіным любімым гадаванцам. Шукаем для Рыжыка кватэру ці дом з пражываннем у ім, без самавыгула.


Рыжык спакладаны, яму прыблізна 1,5 гады, прывучаны да латка з напаўняльнікам. Есць сухі корм.

+375 (29) 680-05-90 Таццяна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: