Гатовы да кахання? Пазнаёмцеся з Купідонам!

Апошнімі днямі сакавіка ў адным з падвалаў сталіцы кошка нарадзіла кацянят. Праз некалькі тыдняў кошка іх пакінула па невядомай прычыне. Кацянят пачала падкармліваць сталая жанчына, якая дагэтуль карміла катоў двара. Але неўзабаве яна трапіла ў лякарню.


Валанцёры адлавілі некалькі малых і раздалі па ператрымках.

Купідон — адзіны з гэтых шчасліўцаў. Гэта крыху нясмелы, але пяшчотны і гаманкі малы. Паласаты ад кончыка носа да кончыка хваста.


Добра выхаваны, латок выкарыстоўвае па прызначэнні. Кастрыраваны і прышчэплены. Прывучаны да сухога корму прэміум-класа.


Чакае сям'ю, якая мае патрэбу ў любві, якой у яго, як у сапраўднага Купідона, вельмі шмат!


Аддаеца ў дар адказным людзям з ненадакучлівым адсочваннем лёсу. 
Гатовыя закахацца? Тады прыходзьце знаёміцца! Аксана +37529644-35-55, Люба +37529264-54-83.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутвалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду, але яны не губляюць надзею знайсці новы дом і свайго самага лепшага і самага любімага гаспадара.

Штодня мы будзем прадстаўляць вам адну пяшчотную пыску са спадзевам, што сярод вас знойдуцца тыя, хто абавязкова не пройдзе міма

Больш цікавага на «Новым Часе»: