Гера і Веста: вярнуць дзяцінства! (Дзяўчынкі дома)

Жыццё гэтых дзвюх сястрычак пачалося са здрады. Нехта пасадзіў восем шчанюкоў у скрыню ды пакінуў ля ўваходу ва «ўсыпалку»на Гурскага. Раніцой у жывых засталіся шэсць. Пасля памерлі яшчэ трое. Астатніх разабралі валанцёры па ператрымках.


Гера і Веста — дзве сястрычкі, ласкавыя і добрыя дзяўчынкі. Нягледзячы на такі сумны пачатак жыцця, яны вельмі дамашнія і паслухмяныя.


Любяць пагуляцца з цацкамі, а яшчэ каб іх гладзілі і песцілі. Ходзяць на пялёнкі.


Мы шукаем для іх добрых мамаў і татаў. Вельмі хочацца вярнуць Геру і Весту ў дзяцінства, зладзіць для іх татальную перазагрузку нібы і не было таго сумнага смяротнага досведу. 
Малым каля 3 месяцаў і яны ўжо абсалютна здаровыя.

Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: