Хочаце асабістага амаль воўка? Пазнаёмцеся з Вольфам!

Гэты прыгожы сабака сам прыйшоў да прытулку з лесу. Ляжаў ля дзвярэй і чакаў пакуль яго пусцяць. Валанцёры, якія многае бачылі, былі вельмі здзіўлены яго паводзінамі.

Валанцёры спрабавалі знайсці былых гаспадароў, але безвынікова. Казалі, што быццам нехта бачыў падобнага сабаку ля мясцовых асацыяльных жыхароў, але дакладна ніхто не ведаў.


Вольф — амаль маламут, такі ж жмякацельны і такі ж «уруру».

Ён падаецца велізарным і, у прынцыпе, не дарма, таму што ён сапраўды вялікі класны сабака, якога хочацца ўзяць у ахапак і несці дадому. Несці, вядома, не атрымаецца — па той жа прычыне сур'ёзных габарытаў.


У гэтага вялікага пухнатага воўка вялікае сэрца і такое ж імкненне быць з чалавекам. Хутчэй за ўсё, менавіта таму ён і пагрукаўся ў дзверы прытулку, інтэлігентна папрасіўся пажыць там, а потым гэтак жа інтэлігентна з'еў дзверы.


Не палохайцеся, больш ён так не робіць, бо ведае, што людзі заўсёды побач. Ці хутка будуць побач. Вельмі хочацца, каб гэта адбылося найхутчэй!

Вольфу каля 3 гадоў, ён прывіты, апрацаваны ад паразітаў. У карку каля 70 см.

Хочаце сабе асабістага ваўка? Тэлефануйце: + 375 (29) 683-59-15 Анастасія.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Гэтым жывёлам трэба ваша дапамога

Гэтыя жывёлінкі шмат пакутавалі, зведалі чалавечую жорсткасць і здраду. Дзякуючы валанцёрам, яны зараз сытыя, у цяпле і бяспецы. Але без сваёй сям'і і гаспадара ім вельмі сумна і неўтульна.

Паглядзіце ўважліва, хутчэй за ўсё сярод гэтых сабак і котак вы знойдзеце таго ці тую, хто сагрэе вашае сэрца і стане верным сябрам.

Больш цікавага на «Новым Часе»: